Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 37 человек

Основатель музея

Дата: 31 января в 12:07, Обновлено 31 января в 12:45

Ластоўская Рэгіна Норбертаўна нарадзілася ў вёсцы Савічы Пастаўскага раёна. Бацька, Ластоўскі Норберт Касперавіч, ветэран вайны працаваў галоўным бухгалтарам калгаса "Запаветы Ільіча". Маці, Ластоўская Сцэфаніда Сямёнаўна, калгасніца, працавала звеннявой па ільну.

Навучалася ў Савіцкай базавай школе, была выдатніцай, актывісткай: старшынёй савета атрада, савета дружыны, сакратаром камсамольскай аганізацыі школы.

У 1967 годзе працавала старшай піянер-важатай Савіцкай школы і навучалася завочна ў Мінскім педагагічным інстытуце імя М.Горкага на гістарычным факультэце. Пасля заканчэння педінстытута працавала дырэктарам Груздаўскай базавай школы, затым першым сакратаром Пастаўскага РК ЛКСМБ. Пазней працавала ў Пастаўскай вячэрней школе і базавай школе № 4.

Летам 1980 года перайшла працаваць у СШ № 2 г. Паставы, дзе працуе і зараз.

З 1991 года арганізатар, затым намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце.

4 лістапада 1987 года заснавала музей баявой і трудавой славы ў СШ № 2.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.